Беларуская Служба

Войскі тэрытарыяльнай абароны Польшчы падрыхтаваныя на выпадак паводкі — кіраўнік Мінабароны

12.01.2025 16:45
У некаторых балтыйскіх населеных пунктах вада заліла набярэжныя і марскія бульвары, у тым ліку крамы і аб’екты грамадскага харчавання.
  . 12  2024
Балтыйскі горад Калобжэг. 12 студзеня 2024 года PAP/Marcin Bielecki

Войскі тэрытарыяльнай абароны Польшчы падрыхтаваныя на выпадак паводкі, паведаміў міністр нацыянальнай абароны Польшчы, віцэ-прэм’ер Уладзіслаў Касіняк-Камыш.

На Балтыйскім моры назіраецца шторм, а на рэках, якія ўпадаюць у моры,  — штармавы нагон. У некаторых балтыйскіх населеных пунктах вада заліла набярэжныя і марскія бульвары, у тым ліку крамы і аб’екты грамадскага харчавання.

Міністр нацыянальнай абароны Польшчы, віцэ-прэм’ер Уладзіслаў Касіняк-Камыш. Фота: PAP/Lech Muszyński Міністр нацыянальнай абароны Польшчы, віцэ-прэм’ер Уладзіслаў Касіняк-Камыш. Фота: PAP/Lech Muszyński

Касіняк-Камыш, які сёння быў у Шчэціне (марскі порт на паўночным захадзе Польшчы — рэд.), сказаў, што прадстаўнікі Захопнепаморскай брыгады Войск тэрытарыяльнай абароны прымаюць удзел у працы крызісных штабоў. «Мы знаходзімся ў поўнай гатоўнасці»,  — зазначыў віцэ-прэм’ер.

— У часцях Войск тэрытарыяльнай абароны прызначаныя афіцэры, якія знаходзяцца ў пастаянным кантакце з крызіснымі штабамі. Калі б з’явілася неабходнасць дапамогі мясцовым уладам па прычыне стыхійнай пагрозы, то войскі хутка гатовыя адрэагаваць на просьбу.

Інстытут метэаралогіі і воднай гаспадаркі Польшчы паведаміў пра небяспечную гідралагічную сітуацыю ў некаторых раёнах на ўзбярэжжы Балтыкі. Так, пад пагрозай затаплення знаходзяцца населеныя пункты, размешчаныя на берагах Віслінскага заліву, у тым ліку горад Эльблёнг з насельніцтвам у 110 тыс. Чалавек.

вс